• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зняволены журналіст Дзяніс Івашын напісаў заяву на сустрэчу з доктарам

    Пра гэта паведаміла жонка палітзняволенага журналіста Вольга Івашына.

    Па словах Вольгі Івашынай, Дзяніс па-ранейшаму адчувае праблемы з сэрцам, нават мусіў напісаць заяву на сустрэчу з доктарам. Нагадаем, улетку ў журналіста здарыўся сардэчны прыступ.

    Наш галега знаходзіцца за кратамі ўжо 245-ты дзень. Апошнія два месяцы родныя не атрымлівалі ад яго лістоў, дый да гэтага з ліставаннем былі праблемы. Весткі ад «знешняга свету» Дзяніс Івашын таксама атрымлівае рэдка, хоць пішуць яму і сваякі, і сябры, і незнаёмыя людзі.

    Журналіст Дзяніс Івашын знаходзіцца ў гродзенскай турме з 12 сакавіка. Адпачатку яму было прад’яўлена абвінавачанне па артыкуле «Умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў», аднак напрыканцы кастрычніка стала вядома, што артыкул журналісту перакваліфікавалі, і цяпер яго абвінавачваюць па артыкуле «Здрада дзяржаве», які прадугледжвае пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці