• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Міжнародны дзень барацьбы з гвалтам у дачыненні да жанчын журналісты розных краін даслалі дзясяткі паштовак калегам за краты

    Удзельнікі міжнароднай журналісцкай праграмы “Медыя-дыялог” з Нямеччыны, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны падпісалі і адправілі больш за 40 паштовак і лістоў зняволеным беларускім журналістам.

    Акцыя была прымеркаваная да Міжнароднага дню барацьбы за спыненне гвалту ў адносінах да жанчын. На дадзены момант у няволі ў Беларусі знаходзяцца 29 прадстаўнікоў медыя.

    17 з 29 зняволеных ў Беларусі  прадстаўнікоў медыя — жанчыны. Часта для жанчын ствараюць «асаблівыя ўмовы ўтрымання» — пазбаўляюць элементарных гігіенічных сродкаў, падсяляюць у камеру бадзяжных людзей з вашамі ды іншае.

    Пачытайце падрабязны расповед журналісткі Кацярыны Карпіцкай пра месяц у ІЧУ.

    «Людзей дагэтуль працягваюць катаваць». Журналістка Кацярына Карпіцкая расказала пра месяц арышту на Акрэсціна

    — Дзясяткі журналістак пацярпелі ад гвалту з боку сілавых органаў Беларусі цягам мінулага года. І вельмі многія з іх працягваюць заставацца за кратамі. Сёння гэта наша агульная бяда, таму на ўсіх міжнародных пляцоўках Беларуская асацыяцыя журналістаў кажа і будзе казаць пра зняволеных калег, падтрымліваць іх і патрабаваць іх вызвалення, — гаворыць арганізатарка акцыі беларуская журналістка Глафіра Жук, якая сама адбыла 30-суткавы арышт у ізалтары на Акрэсціна гэтай вясной.

    Затрымалі ў салоне прыгажосці, усю камеру адправілі ў карцар. Журналістка Глафіра Жук распавяла пра 30 сутак на Акрэсціна

    Адрасы ўсіх зняволеных калег у нас заўсёды ТУТ.

    Настойліва просім дасылаць у турмы менавіта заказныя лісты.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці