• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Радавалі людзі, нават следчы — Андрэй Аляксандраў аб прыемных момантах 2021-га

    У адыходзячым годзе радавалі перш за ўсё людзі, распавёў журналіст, медыяменеджар і палітвязень Андрэй Аляксандраў у інтэрв'ю "Радыё Свабоды". Журналісты папрасілі яго расказаць пра прыемныя моманты 2021 года.

    «Калі я думаю аб тым, што мяне парадавала ў 2021 годзе, я найперш думаю пра людзей, якія сёлета напісалі і адаслалі тысячы лістоў, паштовак і тэлеграмаў (ну і ня будзем забываць пра перадачы). Бадай, ніколі ў жыцьці я не назіраў такой канцэнтрацыі шчырасці, дабрыні, любові, салідарнасці, чалавечай цеплыні», — прызнаўся Андрэй Аляксандраў.

    Яго ўразілі людзі, якія нават праз расчараванне і бездапаможнасць шукалі і знаходзілі сэнсы, не здаваліся і не спыняліся. Аляксандраў прызнаўся, што не расчараваўся ні ў адным чалавеку, якога лічыў сябрам.

    Яго вельмі радавалі простыя рэчы: «тое, што бацькі пішуць, быццам усё ў норме (ніколі ж не прызнаюцца, калі і не); кляновы лісток ці засохлая кветачка ў лісце; калі следчы пасля допыту перадае словы кахання ад любай дзяўчыны; калі сябра піша, што ў бяспецы; калі сяброўка дасылае тэлеграму, што «Лівэрпул» забіў пяць разоў на «Олд Трафард», і цытуе гімн клюбу, які я пераклаў на родную мову: «Ты ніколі ня будзеш адзін».

    І гэта адчуванне — што ты не адзін — натхняе і не дае згубіцца, напісаў у лісце Андрэй Аляксандраў.

    Андрэя Аляксандрава затрымалі 12 студзеня 2021 года. Яго абвінавачваюць паводле трох артыкулаў КК: у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342), ва ўхіленні ад выплаты падаткаў (арт. 243) і здрадзе дзяржаве (арт. 356). Журналісту пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці