Літоўская прэмія «Надзея Свабоды» прысуджана журналісту Андрэю Аляксандраву
У пятніцу, 10 снежня, падчас форуму журналістаў Літвы і Беларусі, які праходзіў у Сейме, кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец атрымаў статуэтку "Надзея Свабоды" для журналіста, медыяменеджара Андрэя Аляксандрава, які цяпер за кратамі ў Беларусі.
Кандыдатуру Андрэя Аляксандрава прапанавалі беларускія журналісцкія арганізацыі. Андрэй у 2009–2012 гадах быў намеснікам старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, у 2014–2018 гадах працаваў намеснікам дырэктара незалежнага беларускага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, працаваў у міжнародных арганізацыях Index on Censorship і Article 19, стварыў і рэдагаваў перыядычнае выданне «Беларускі журнал».
12 студзеня 2021 года ён быў затрыманы і да гэтага часу знаходзіцца ў следчым ізалятары.
«Журналісцкая супольнасць Літвы з заклапочанасцю назірае, як рэпрэсіямі спрабуюць патапіць свабодныя СМІ ў Беларусі. Журналістаў садзяць у турмы, і літоўскія журналісты адчуваюць іх боль. Таму, салідарызуючыся са зняволенымі ў турмах Беларусі журналістамі, журналісцкая супольнасць Літвы вырашыла заснаваць для іх прэмію», — адзначыў старшыня Літоўскага саюза журналістаў Дайнюс Радзявічус.
Уручэнне прэміі было прымеркавана да Міжнароднага дня правоў чалавека.
Журналістка Таццяна Каравенкова атрымала гэтую прэмію за мінулы год. У 2020 годзе прэмія “Надзея Свабоды” была прысуджана беларускім журналісткам Кацярыне Барысевіч, Алене Талкачовай, Таццяне Каравенковай, Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай.
Цяпер Талкачова, Чульцова и Андрэева знаходзяцца за ркатами.
«Для мяне вялікі гонар атрымаць гэтую прэмію, у тым ліку і за маіх калег. Трое з якіх зараз знаходзяцца за кратамі. Дзякуй вялікі за падтрымку», — сказала Таццяна Каравенкова.
Прэмія «Надзея Свабоды» для беларускіх журналістаў заснавана Саюазам журналістаў Літвы, літоўскай журналісцкай супольнасцю і сям’ёй парламентарыя Казіса Старкявічуса.