• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гомлі перад выракам па «справе Ціханоўскага» затрымалі журналіста Анатоля Гатоўчыца

    Пра затрыманьне паведаміла жонка Анатоля Гатоўчыца Марыя.  Паводле яе слоў, Анатоль Гатоўчыца затрымалі каля ізалятару, дзе праходзіў суд над Сяргеем Ціханоўскім ды іншымі фігурантамі справы


     

    «Толя пайшоў туды недзе каля 10 раніцы і раптам пазваніў. Сказаў, што яго затрымалі і вязуць меркавана ў суд, нібыта за маску з надпісам „За свабодныя выбары“. І на гэтых словах званок прыпыніўся. Дзе ён цяпер, ня ведаю», — распавяла жонка Гатоўчыца Марыя.

    Анатолю Гатоўчыцу 71 год. Ён шмат працаваў на Радыё Свабода, апошнім часам супрацоўнічаў з газэтай «Народная воля». У 2018 годзе Анатолю Гатоўчыцу зрабілі некалькі анкалягічных апэрацый.

    «Але для іх ані ўзрост, ані стан здароўя не перашкода», — сказала пра затрыманьне мужа Марыя.

    Стала вядома, што Анатоля Гатоўчыца даставілі ў суд і аштрафавалі на 20 базавых велічыняў за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне, бо на ім была маска з лагатыпам «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

    Сёньня міліцыя прыяжджала да гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай — прапанавалі праехаць зь імі. Але яна не згадзілася, бо на самаізаляцыі з каронавірусам. І ўжо 5 гадзін не выходзіць на сувязь гомельскі журналіст Яўген Меркіс.

    Гомельскі журналіст Яўген Меркіс на волі. З ім правялі прафілактычную гутарку і адпусцілі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці