• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Улады ліквідуюць “Віцебскую трыбуну”, якая не выдаецца з 2003 года

    Рэдактар выдання і заснавальнік прыватнай выдавецкай ўстановы «Рэдакцыя газеты «Віцебская трыбуна» Сяргей Серабро лічыць гэта нонсенсам.

    Сяргей Серабро атрымаў афіцыйнае паведамленне, што адміністрацыя Чыгуначнага раёна Віцебска пачала ліквідацыю прыватнай выдавецкай ўстановы «Рэдакцыя газеты «Віцебская трыбуна» яшчэ 27 жніўня 2021 года.

    Пра прычыны і падставы ліквідацыі ў дакуменце не паведамлялася, але сам факт стаў для рэдактара і заснавальніка поўнай нечаканасцю.

    Прыватная выдавецкая ўстанова «Рэдакцыя газеты «Віцебская трыбуна» была зарэгістраваная 13 сакавіка 2001 года рашэннем Віцебскага аблвыканкама. 15 лютага 2004 года ўлады пазбавілі ліцэнзіі газету «Віцебская трыбуна», якая на той час ужо перастала выдавацца праз фінансавыя складанасці.

    Міністэрства інфармацыі патлумачыла тады, што падставай для пазбаўлення ліцэнзіі была ліквідацыя заснавальніка выдання — Віцебскага Цэнтра моладзевых ініцыятыў «Контур». На думку рэдактара, газету пазбавілі ліцэнзіі за асвятленне пратэстаў віцебскіх прадпрымальнікаў: на сайце выдання змяшчалася хроніка іх галадоўкі, фотаздымкі ды іншыя матэрыялы. Галадоўка доўжылася з 2 па 14 лютага і роўна праз дзень пасля гэтага ліцэнзія «Віцебскай трыбуны» была скасаваная.

    У 2004 годзе Сяргею Серабро паведамілі, што выдавецкая ўстанова «Рэдакцыя газеты «Віцебская трыбуна» будзе ліквідаванай. І для яго стала цалкам нечаканым, што гэтага не здарылася на працягу цэлых 17 гадоў. Бюракратычная машына чамусьці не спрацавала раней, але цяпер установу ліквідавалі  — у шэрагах іншых суполак і арганізацый дэмакратычнага кірунку, якія трапілі пад сёлетнюю “зачыстку” грамадскага сектара.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці