• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пачаўся суд над Youtube-блогеркай Вольгай Такарчук

    У 10:30 у судзе Заводзкага раёну Менску пачаўся судовы працэс над блогеркай Вольгай Такарчук. Яе вінавацяць адразу паводле трох артыкулаў.

    Пра пачатак працэсу паведамляе сайт Gazetaby.media.

    Вольгу Такарчук судзяць за:

    • актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак (арт. 342);

    • паклёп (арт.188);

    • абразу судзьдзі ў сувязі з ажыцьцяўленьнем ёю правасудзьдзя (арт.391).

    Паводле сьледзтва, днём 30 жніўня 2020 году абвінавачаная брала ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» ў Менску, «доўга і ўпарта парушала грамадзкі спакой, а пры знаходжаньні ў першых шэрагах масавага мерапрыемства ўзяла ўдзел у блякаваньні шляхоў транспартных камунікацый». Таксама яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях 20 верасьня і 1 лістапада 2020 году.

    Паводле Сьледчага камітэту, Вольга Такарчук разьмясьціла на Youtube ролік, «які зьмяшчае лжывыя зьвесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці, пра сацыяльнага пэдагога адной зь гімназій у Берасьцейскай вобласьці, абразы ў адрас судзьдзі суду Першамайскага раёну сталіцы».

    Вольгу Такарчук затрымалі 19 траўня 2021 году. У яе двое непаўналетніх дзяцей — 3 і 7 гадоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці