Блогеру Эдуарду Пальчысу прысудзілі 13 гадоў калоніі
Прысуд вядомаму блогеру і грамадскаму дзеячу абвясцілі ў Мінску.
У Мінскім гарадскім судзе абвесцілі вырак блогеру Эдуарду Пальчысу. Яму прысудзілі 13 гадоў калоніі паведамляе «Вясна». Суд быў закрытым.
На пачатку працэса палітвязень адмовіўся ўставаць, заявіў адвод суддзі Пятру Арлову і папрасіў яго, Пальчыса, выдаліць з залі.
Палітвязня абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
-
арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, здзейсненыя групай асобаў, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў);
-
арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
-
арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак);
-
арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
Эдуард Пальчыс — грамадскі актывіст, які паходзіць з Ліды, палітычны блогер, аўтар тэлеграм-канала Palchys, які ўлады прызналі экстрэмісцкім. У час знаходжання за кратамі ў Эдуарда нарадзілася дачка, ягоная жонка з дзіцём вымушана з’ехала за мяжу.