Блогера Вадзіма Ермашука (Vadimati) асудзілі на тры гады калоніі
Прысуд вынес суддзя Дзмітрый Ціунчык 21 снежня ў Шчучынскім раённым судзе. 10 чалавек прыехалі падтрымаць Вадзіма Ермашука.
Вадзіма Ермашука абвінавачвалі па двух крымінальных артыкулах: здзек над дзяржаўнымі сімваламі (арт.370 КК) і абразу прэзідэнта (арт.368 КК). На думку дзяржабвінавачання, Вадзім наўмысна прынізіў Аляксандра Лукашэнкі і зняважыў дзяржаўны сцяг праз публікацыі ў Instagram.
Вадзім працаваў на рынку «Карона» прадаўцом, рабіў рэкламу мясцоваму бізнесу ў Instagram, наведваў судовыя працэсы па палітычных справах і дапамагаў палітвязням.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў