Заблакавалі сайт «Заўтра тваёй краіны»
Яшчэ адзін недзяржаўны інфармацыйны сайт заблакаваны ў Беларусі.
Сайт выдання «Заўтра тваёй краіны» заблакаваны. Сёння ён перастаў адчыняцца як у Беларусі, так і з‑за мяжы.
У рэдакцыі сайта кажуць, што яго заблакавалі ў адпаведнасці з рашэннем Міністэрства інфармацыі. Пры гэтым ніякіх абгрунтаваных прэтэнзій да рэдакцыі міністэрства не выстаўляла.
«Заўтра тваёй краіны» публікавала дзелавыя навіны, аналітычныя артыкулы, прагнозы і каментары.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў