• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Telegram пагражае прапагандысцкім каналам з Беларусі блакіроўкай за разгалошванне асабістай інфармацыі людзей

    Ад адміністратараў патрабуюць выдаліць пасты і каментары, якія зневажаюць сэксуальную арыентацыю чалавека

    Telegram запатрабаваў ад прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў выдаліць пасты і каментары, якія прыніжаюць сексуальную арыентацыю чалавека. Гэта трэба зрабіць на працягу 36 гадзін. У адваротным выпадку доступ да іх каналаў будзе абмежаваны. Скрыншот з адпаведным паведамленнем распаўсюдзіў блогер Антон Матолька.

    Верагодна, гэты запыт зыходзіў ад Apple, паколькі правіламі App Store забаронены матэрыялы, накіраваныя на прыніжэнне асобы ці групы асоб па прыкмеце рэлігіі, расы, полу, сексуальнай арыентацыі, нацыянальнасці ці прыналежнасці да якой-небудзь сацыяльнай групы.

    З некаторых праўладных тг-каналаў ужо зніклі пасты пра Мікалая Брэдзелева, былога прэс-сакратара кампаніі А1, і пра іншых асобаў, якіх сілавікі прымусілі на камеру прызнацца ў сваёй сексуальнай арыентацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці