• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінчука асудзілі за рэпост з «Радыё Свабода»

    14 сутак арышту і канфіскацыя тэлефона. Мінчука асудзілі за рэпост з «Радыё Свабода»

    У судзе Ленінскага раёна Мінска 12 студзеня арыштавалі мінчука за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Падставай для яго затрымання стаў рэпост 15 снежня ў сторыз на сваёй старонцы ў Insta­gram паста з «Радыё Свабоды» пра акцыю пратэста супраць прысудаў фігурантам «справы Ціханоўскага», паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

    Віну мужчына на судзе прызнаў і пагадзіўся, што ведаў пра прызнанне старонкі выдання экстрэмісцкай.

    Суддзя Анастасія Ачалава прызнала мінчука вінаватым па арт. 19.11 КаАП і пастанавіла арыштаваць яго на 14 сутак, а таксама канфіскаваць яго тэлефон.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці