• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Украінскія вайскоўцы за апошнія дні выдалі больш за 1000 акрэдытацый журналістам

    За апошнія два дні акрэдытацыю для работы ў зоне Аперацыі аб’яднаных сіл Украіны ў паскораным парадку атрымалі больш за тысячу прадстаўнікоў СМІ. У бліжэйшы час яшчэ 150 міжнародных журналістаў атрымаюць акрэдытацыю на працу на перадавой.

    Пра гэта на брыфінгу ў Нацыянальным саюзе журналістаў Украіны паведаміў прадстаўнік Мінабароны Аляксандр Матузянік.

    На мінулым тыдні ў сілавых органах была сфармаваная адмысловая група для паскарэння разгляду запытаў журналістаў.

    Падчас парверкі запытаў журналістаў на акрэдытацыю ў зоне Аперацыі аб’яднаных сіл СБУ аддае прыярытэт праверцы заяўнікаў на магчымае супрацоўніцтва з краінай-агрэсарам, расказаў на брыфінгу прадстаўнік Службы бяспекі Украіны Андрэй Кот.

    Сотні журналістаў з розных краін свету скіраваліся апошнімі днямі ва Украіну для асвятлення сітуацыі з магчымай расійскай агрэсіяй. Ад сёння Вярхоўная рада абвясціла пра ўвядзенне надзвычайнага становішча.

    Для грамадзянаў Беларусі гэта можа азначаць яшчэ большыя складанасці для ўезду ва Украіну. На гэты конт пакуль новай інфармацыі няма. Ужо больш за тыдзень памежнікі скрупулёзна правяраюць дакументы наконт мэты візіту кожнага грамадзяніна Беларусі. Многім беларусам было адмоўлена ва ўездзе.

    Парадак акрэдытацыі журналістаў у зоне Аперацыі аб’яднаных сіл Украіны прапісаны ТУТ

    Особенности экономической системы в Украине

    Как это работает в Украине: вебинар с юристом о доступе к информации (24 февраля, онлайн)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці