• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Заява Беларускага ПЭНа ў знак салідарнасці з народам Украіны

    24 лютага расійскія ваенныя сілы пачалі ўварванне ва Украіну. Адбываюцца ракетныя ўдары па ўкраінскіх гарадах, абстрэлы і выбухі, наступленні войскаў, у тым ліку і з тэрыторыі Беларусі. Гэта абвяшчэнне вайны не толькі Украіне, але і ўсяму цывілізаванаму свету.

    Беларускі ПЭН:

    • выказвае рашучы пратэст супраць агрэсіі Расіі ў дачыненні Украіны, а таксама супраць выкарыстання Беларусі як саюзніка ў гэтых гвалтоўных наступах (Беларусь — не Расія. Беларусы супраць вайны);

    • патрабуе неадкладнага вываду расійскіх войскаў як з тэрыторыі Украіны (уключна з акупаванымі тэрыторыямі так званых ДНР і ЛНР, а таксама — Крыма), так і з тэрыторыі Беларусі.

    • выказвае безумоўную салідарнасць з украінскім народам і захапляецца мужнасцю ўкраінцаў і іх гатоўнасцю адстойваць сваю незалежнасць і краіну.

    Наша сэрца сёння з Украінай і ўкраінцамі.

    Слава Украіне! Героям слава!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці