• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Другі дзень суда над палітзняволенымі рэдактарамі «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко

    У судзе Заводскага раёна 2 лютага працягнецца суд над нашымі калегамі Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко.

    Нашаніўцаў судзяць па эканамічным артыкуле за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб. Ім пагражае да пяці гадоў зняволення.

    Першы день суда быў 28 лютага.

    На пасяджэнні «Мінскэнерга» адклікала іск да Марціновіча і Скурко і прэтэнзій да іх больш не мае. Шкоду, нібыта нанесеную камунальнікам, Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко кампенсавалі ў поўным аб’ёме.

    Крымінальную справу супраць галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзела маркетынгу і рэкламы Андрэя Скурко сілавікі завялі паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асобаў па папярэдняй змове або ў буйным памеры). 

    Праваабаронцы прызналі Марціновіча і Скурко палітвязнямі, а іх справу — палітычна матываванай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці