На трэці дзень судзілішча над нашаніўцамі ўсіх выгналі з залы
3 сакавіка 2022
У Мінску ў судзе Заводскага раёна Мінска працягваецца працэс над нашаніўцамі Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко. Суд пачаўся 28 лютага, сёння — трэці дзень суда.
Сёння, 3 сакавіка, па справе нашаніўцаў працягвалі апытваць сведкаў.
Было гэта так. Выклікалі сведку-пашпартыстку, і задалі ёй пытанне, ці не з’яўляюцца абвінавачаныя ёй сваякамі. Яна стала пільна ўглядацца ў хлопцаў, яны засмяяліся, нехта ў зале таксама засмяяўся. Суддзя ўсіх прысутных за гэта выгнала, фактычна зрабіўшы пасяджэнне закрытым.
Нагадаем, што рэдактары «Нашай Нівы» Андрэй Скурко і Ягор Марціновіч зняволеныя з ліпеня 2021 года, разам з дзясяткамі іншых журналістаў. Усяго ў Беларусі — некалькі тысяч палітвязняў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Барыс Хамайда на волі. Былога распаўсюджвальніка незалежнага друку будуць судзіць 2 лютага
25.01.2024
Еврокомиссия начала расследование против соцсети X
18.12.2023
Распачаўся збор сродкаў на адвакатаў для Андрэя Гнёта
29.03.2024
За некалькі тыдняў беларусы сабралі дапамогу былой палітвязынцы
15.10.2024