• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронца-палітвязень Леанід Судаленка працуе рознарабочым на дрэваапрацоўцы

    Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка ў зняволенні цяпер вымушаны працаваць рознарабочым на дрэваапрацоўцы.

    Праваабаронцу Леаніда Судаленку асудзілі на тры гады калоніі за «арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», за «падрыхтоўку людзей для ўдзелу ў іх», а таксама за «фінансаванне такіх дзеянняў».

    Пасля суду палітвязня этапіравалі ў віцебскую калонію «Віцьба», дзе ён і адбывае пакаранне.

    — Днямі прыйшоў чарговы ліст ад Леаніда, распавяла «Народнай Волі» Аксана, жонка палітвязня. — Ва ўсіх лістах паведамляе, што яму ніякую карэспандэнцыю не аддаюць. 27 студзеня яго этапіравалі ў калонію, і з таго часу фактычна аніводны ліст з волі не атрымаў — нават ад мяне і ад дзяцей.

    Праваабаронца працуе ў 8‑м атрадзе калоніі — рознарабочым на дрэваапрацоўцы.

    — Прыбірае пілавінне, нешта прыносіць, нешта адносіць, таму не вельмі складаная праца, — кажа Аксана. — А вось па здароўі рэжым не зменены.

    Днямі адвакатка хацела ў калоніі спаткацца з Леанідам, але не ўдалося. Мужа да адваката так і не прывялі. Матывацыя была такая: маўляў, ён вельмі моцна заняты на рабоце і адарваць яго ад працы не ўяўляецца магчымым.

    9 сакавіка адвакат у чарговы раз наведаецца ў калонію, таму, спадзяюся, гэтым разам усё атрымаецца. Хоць нейкія навіны даведаюся. Спадзяюся таксама і на спатканне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці