У Расіі заблакавалі першае вялікае беларускае медыя — партал Zerkalo.io
Раней згаданы партал Zerkalo.io, які стварыла каманда разгромленага партала Tut.by, быў заблакаваны ў Беларусі. Яго матэрыялы суд прызнаў "экстрэмісцкімі".
Блакіроўка звязана з рашэннем Генпракуратуры 27–31-2020/Ід2145–2 на падставе артыкула 15.3 Федэральнага Закона «Аб інфармацыі, інфармацыйных тэхналогіях і аб абароне інфармацыі», паведамляе «Зеркало».
Рэдакцыя атрымала апавяшчэнне ад Раскамнагляду з тлумачэннем прычын блакіроўкі на тэрыторыі Расіі На скрыншоце — поўнае «апісанне забароненай інфармацыі».
Раней Раскамнагляд заблакаваў шэраг расійскіх медыя: «Медузу», «Бі-бі-сі», «Радыё Свабода», Deutsche Welle, «Голас Амерыкі» і іншых. Прычына — распаўсюджванне «хлуслівай інфармацыі адносна сутнасці спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны».
На московской частоте «Эха Москвы» заработает государственная радиостанция Sputnik