• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У акупаваным Мелітопалі, што на поўдні Украіны, расейцы выкралі 4 журналістаў

    Расейскія вайскоўцы ў Мелітопалі затрымалі і вывезьлі ў невядомым кірунку групу прадстаўнікоў мясцовага мэдыяхолдынгу, у тым ліку кіраўніка Міхаіла Кумка.

    Аб гэтым паведаміла ягоная дачка Тацяна Кумок.

    Аб затрыманьні як мінімум трох супрацоўнікаў «МВ-холдынгу» гаворыцца ў паведамленьні на сайце «Мелитопольские ведомости», які ўваходзіць у гэтую мэдыягрупу. Цяпер доступу да інтэрнэт-рэсурсу няма. Іншы мелітопальскі інтэрнэт-рэсурс са спасылкай на «МВ» паведамляе, што, акрамя Міхаіла Кумка, расейцы выкралі журналістаў Юлію Альхоўскую, Любоў Чайку і выпускнога рэдактара газэты «Мелитопольские ведомости» Яўгена Борана.

    Раней у Запароскай вобласьці прапала журналістка Hro­madske Вікторыя Рошчына. Яна можа знаходзіцца ў палоне ў расейскіх вайскоўцаў, яе месцазнаходжаньне пакуль невядомае.

    У сувязі з баявымі дзеяньнямі і акупацыяй Мелітопаля рэдакцыя ня можа афіцыйна пацьвердзіць гэтыя факты.

    Пазьней Нацыянальны саюз журналістаў Украіны паведаміў аб вызваленьні трох журналістак пасьля размоў аб неабходнасьці супрацы з акупацыйнымі ўладамі горада. Пакуль невядомым застаецца лёс і месца знаходжаньне Міхаіла Кумка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці