• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст-палітвязень Андрэй Пачобут узнагароджаны прэстыжнай польскай прэміяй

    Андрэй Пачобут узнагароджаны прэстыжнай прэміяй Wiktory 2021 ў Польшчы і статуэткай ў катэгорыі «Журналіст года».

    31 сакавіка прайшло ўрачыстае ўручэнне ўзнагарод Wik­to­ry 2021.

    Wik­to­ry 2021— гэта ўзнагарода польскай Тэлевізійнай акадэміі, якая была заснаваная ў 1985 годзе, і якую ўручалі пасля сямігадовага перапынку.

    Падчас мерапрыемства гучала тэма вайны ва Украіне, таму на пачатку ганаровага Super­Wik­to­ra уручылі прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму, а статуэтку атрымаў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба, які знаходзіцца з візітам у Польшчы.

    «Гэтая вайна ідзе таксама дзеля свабоды вашай краіны. Мы хочам, каб Польшча ніколі не перажывала таго, што цяпер перажывае Украіна», — адзначыў Кулеба.

    Статуэткай у катэгорыі «Журналіст года» ўганаравалі Андрэя Пачобута. Актывіст Саюза палякаў у Беларусі, журналіст знаходзіцца за кратамі з 25 сакавіка 2021 года па абвінавачванні ў распальванні сацыяльнай варожасці і рэабілітацыі нацызму.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці