• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Андрэй Пачобут некаторы час знаходзіўся ў «расстрэльным калідоры» на Валадарцы

    Андрэю Пачобуту забароненыя спатканні са сваякамі, ягоныя лісты цэнзуруюцца, а адвакаты маўчаць, баючыся быць пазбаўленымі ліцэнзіі. Выданне Rzeczpospolita змагло атрымаць інфармацыю ад Пачобута. Падрабязнасці пра зняволенне расказаў чалавек, які правёў некаторы час з журналістам у адной камеры. 

    З 14 красавіка па 17 мая 2021 года Пачобут знаходзіўся ў мінскім СІЗА на Валадарскага ў ізалятары, дзе праводзяць апошнія дні асуджаныя да смяротнага пакарання.

    - Гэта так званы калідор смерці, за сцяной у суседняй камеры знаходзіўся асуджаны на расстрэл, – кажа суразмоўца выдання.

    Трымаючы Пачобута ў месцы, прызначаным для асуджаных да расстрэлу, рэжым, верагодна, хацеў прымусіць яго пакінуць краіну. Журналіст неаднаразова адхіляў прапанову аб вызваленні ў абмен на просьбу аб памілаванні.

    Дагэтуль было вядома толькі, што прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі абвінавачвалі ў «распальванні нянавісці» і «рэабілітацыі нацызму», за што ім пагражае ад 5 да 12 гадоў турмы. Сярод іншых абвінавачванняў улады Беларусі маюць прэтэнзіі да інтэрв’ю, якія Пачобут даў польскім СМІ, і чатырох яго артыкулаў, якія ён апублікаваў у Gaze­ta Wybor­cza. Пра якія дакладна інтэрв’ю і артыкулы ідзе размова, невядома.

    Жонка Андрэя Пачобута Аксана паведамляе, што месяц не атрымлівала лістоў ад мужа, але апошнім часам перапіска аднавілася.

    – Андрэй вельмі рады, што, акрамя яго, ніхто з актывістаў Саюзу палякаў Беларусі больш не знаходзіцца за кратамі, што ён будзе адчуваць сябе спакойна ў гэтай сітуацыі. Піша, што не мяняе сваіх поглядаў і не будзе прасіць аб памілаванні. Ён таксама напісаў, што «нягледзячы на непагадзь на вуліцы, я застаюся ў баявым настроі».

    Перадае прывітанні ўсім, хто хвалюецца за яго лёс. Прасіў не хвалявацца, бо ён невінаваты і ні ў якім разе не парушаў закон, – кажа Rzecz­pospoli­ta Аксана Пачобут.

    Андрэй Пачобут мяркуе, што да верасня «польскую справу» перададуць у суд. Яго арышт падоўжаны да 25 мая.

    Па інфармацыі Rzecz­pospoli­ta, улады Беларусі праводзяць «экспертызу» дзейнасці Саюза і хочуць абвінаваціць найбуйнейшую польскую арганізацыю ў краіне ў «парушэнні тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі». Верагодна, размова ідзе пра арт. 361 Крымінальнага кодэксу Беларусі, дзе згадваюцца заклікі да дзеянняў «супраць знешняй бяспекі Беларусі, яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці, нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці». За гэта ён можа быць пазбаўлены волі на тэрмін да 6 гадоў.

    – Мы папулярызуем польскую культуру і адукацыю ў Беларусі, нічога іншага. Польская меншасць ніколі не выстаўляла ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій. Гэтыя новыя абвінавачванні высасаныя з пальца. Гэта проста не ўкладаецца ў галаве, – каментуе Rzecz­pospoli­ta актывіст Саюза палякаў Беларусі, які просіць не называць яго імя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці