У цэнтры Берліна адкрылася выстава беларускіх фатографаў Belarus.Signs
У выставе Belarus.Signs удзельнічаюць дзевяць беларускіх фатографаў, якія з дапамогай візуальных вобразаў распавялі пра Беларусь, яе мінулае, сучаснасць і мары. Сімвалічна выстава пачала працу ў гадавіну Чарнобыльскай трагедыі, 26 красавіка 2022 года.
Belarus.Signs — фотавыстава, якая першапачаткова мусіла называцца «Беларуская мара», пра вытокі і мары беларусаў. З пачаткам расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года ў тэматыцы выставы з’явіўся новы і горкі кантэкст. Рэпутацыя агрэсара накладвае адбітак на ўспрыманне Беларусі ва ўсім свеце.
У выставе Belarus.Signs удзельнічаюць дзевяць фатографаў з Беларусі: Яўген Ацецкі, Сяргей Балай, Зміцер Брушко, Надзея Бужан, Саша Васюковіч, Вадзім Заміроўскі, Шура Піліповіч-Сушчыц, Таццяна Ткачова, Вольга Шукайла.
Заснавальнік сайта Orsha.eu месяц пражыў пад бамбёжкамі ў Чарнігаве. Расказвае пра «ваенны сіндром», інстынкты самазахавання і крах рэжымаў
Belarus.Signs — спроба даследаваць схаваныя сімвалы, якія звязваюць беларускую гісторыю, сучаснасць і будучыню. Разгляд калектыўнай і асабістай ідэнтычнасці беларусаў ва ўсёй яе глыбіні і супярэчлівасці.
«Мы даследуем гэтую тэму з фотажурналістамі, якія працавалі ў Беларусі кожны дзень, асвятляючы актуальныя падзеі. У сваіх дакументальных праектах яны, дыстанцуючыся ад навін, якія змяняюць адна адну, шукаюць візуальныя вобразы Беларусі, — адзначае куратар выставы Юлія Ружачка. — Сярод гэтых вобразаў і сімвалаў сустракаюцца не толькі тыя, якія мы так любім і ганарымся. Мы наўмысна паказваем розныя бакі нашай гісторыі і калектыўнай памяці, разумеючы, як небяспечная выбарачная гістарычная памяць. Бо не адрэфлексаваная гісторыя заўсёды паўтараецца».
«Моя работа — документировать». О чем рассказывают журналисты из Германии, Украины и России, которые работают на войне
Выстава працуе да 9 мая 2022 года па адрасе: Haus A, Karl-Marx-Allee 1, Berlin
Выстава аргнізаваная пры падтрымцы Media in Cooperation and Transition (MiCT), Аб’яднання беларусаў Нямеччыны RAZAM і Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).
«Аморальность власти и безнаказанность». Доктор психологических наук объясняет, как мог произойти весь этот ужас в Буче