• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Смалявіцкі раённы суд загадаў абвергнуць фразы з інтэрв’ю Цімы Беларускіх Юрыю Дудзю. А таксама выдаліць ролік

    Былыя прадзюсары спевака пакрыўдзіліся на словы Цімы Беларускіх і вырашылі падаць у суд.

    Уладальнікам лэйбла Kauf­man не спадабаліся словы Цімы пра кантракт («Саша, як ты мог мне такую ​​шнягу даць падпісаць? Сто рублёў там ганарар, мне нічога не належыць. На мяне быў ціск звонку») і пра стасункі ў калектыве («За пэўную суму грошай дзяўчынка пагалілася, гэта значыць за кэш»). 

    Гэтыя і іншыя фразы Цімафея Марозава, як сапраўды завуць Ціму Беларускіх, Смалявіцкі раённы суд прызнаў не адпаведнымі рэчаіснасці, а таксама зневажаючымі гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю мужа і жонкі Разнічэнак. Суд пастанавіў іх абвергнуць, а пасля, па словах адвакатаў, і выдаліць ролік з Ютуба, піша «База».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці