Дачку беларускага пісьменніка і журналіста Міхася Скоблы арыштавалі на 15 сутак за бранзалет
26-гадовую Сафію Скоблу затрымалі ў Мінску 26 красавіка і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.
Учора над дзяўчынай адбыўся суд. Па папярэдняй інфармацыі, міліцыянты склалі на яе пратакол за бел-чырвона-белы бранзалет на руцэ. Гэта расцанілі як «несанкцыянаванае пікетаванне» (арт. 24.23 КаАП).
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў