Мінаюць апошнія дні, калі яшчэ можна лёгка падтрымаць нашаніўцаў Скурко і Марціновіча
20 мая ў палітзняволеных рэдактараў «Нашай Нівы» апеляцыя, пасля чаго яны перастануць атрымліваць грашовыя пераводы і бандэролі.
Сябры, мінаюць апошнія дні, калі яшчэ можна лёгка падтрымаць нашаніўцаў — Андрэя Скурко і Ягора Марціновіча.
20 мая ў іх апеляцыя. Пасля яе (вынік прадказальны) перастануць прымаць бандэролі, перадачы і грашовыя пераводы.
Калі хочаце перадаць вітаннечка, не цягніце да апошняга дня — і грашовыя пераводы, і бандэролі ідуць некалькі дзён.
Бандэролі можна паслаць з любой пошты. Пасылаць можна толькі рэчы і прадукты, дазволеныя да перасылкі ў турмы.
Зрабіць паштовы перавод лёгка з пошты — запаўняем бланк, пазначаем у ім суму і адрас:
Турма №4, Магілёў, вул. Крупскай 99А, 212011
А можна перавесці грошы праз інтэрнэт-банкінг: выбіраем у банкінгу АДВОЛЬНЫ ПЛАЦЕЖ \ ПРОИЗВОЛЬНЫЙ ПЛАТЕЖ. І далей — рэквізіты для дадзенага СІЗА ці калоніі. У Турмы‑4 гэта:
УНП: 790194835
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY74BAPB36429017000260000000
для асабістых патрэб зняволенага Скурко Андрэй Генадзевіч
для асабістых патрэб зняволенага Марціновіч Ягор Аляксандравіч