• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Улады прызналі інфармацыйную прадукцыю сайта і некаторых сацыяльных сетак MOST «экстрэмісцкай»

    28 красавіка 2022 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў «экстрэмісцкай» інфармацыйную прадукцыю сайта MOST, суполак у VK і Facebook, а таксама канала ў Telegram.

    Галоўны рэдактар MOST Руслан Кулевіч так каментуе падзею:

    — Чаканае рашэнне. Сёння прадукцыя большасці па-сапраўднаму прафесійных беларускіх СМІ прызнана экстрэмісцкай. Нашаму праекту ўсяго чатыры месяцы, і нас ужо ўнеслі ў гэты «чорны спіс» — значыць, мы робім усё правільна. Для нас і нашых чытачоў нічога не змяняецца: мы па-ранейшаму будзем расказваць праўду. Ад сваёй місіі — аб’ядноўваць людзей, быць мостам паміж Польшчай і Беларуссю — не адступаем.

    Што такое MOST

    MOST — гэта каманда беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца ў польскім Беластоку, за 50 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. У змушанай эміграцыі мы расказваем пра падзеі, якія адбываюцца на скрыжаванні Беларусі і Польшчы.

    Палітычныя падзеі ў Беларусі з 2020 года, крызіс з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы, вайна ва Украіне аддалілі грамадзянскую супольнасць Польшчы і Беларусі. Мы лічым, што надышоў час будаваць масты паміж дзвюма краінамі, і гэта — наша місія. Мы імкнемся ствараць якасны кантэнт пра падзеі па абодва бакі мяжы.

    Як цяпер чытаць MOST

    Беларускія ўлады караюць за распаўсюджванне матэрыялаў, якія яны прызналі «экстрэмісцкімі». Мы заклікаем нашых чытачоў быць уважлівымі са спасылкамі на нашы навіны і матэрыялы, а таксама з лайкамі ў сацыяльных сетках. Згодна з артыкулам 19.11 беларускага Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях, распаўсюджванне і захаванне «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці