• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА

    Адвакат затрыманага амаль тыдзень таму дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых дагэтуль не здолеў сустрэцца са сваім падабаронным.

    Калегі расказалі інфармацыйнай службе БАЖ, што невядома нават дакладнае месца знаходжанне дырэктара выдання. Найхутчэй, ён знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Прынамсі, у іншых ізалятарах Канстанціна няма. Да таго ж затрымліваў прадстаўніка медыя менавіта КДБ.

    Калегам стала вядома, што Канстанцін Залатых — у СІЗА ў Жодзіна. 

    Як паведамлялася, нагодай для затрымання стала заведзеная крымінальнай справа па арт.130 за распальванне варажнечы. У чым канкрэтна вінавацяць Канстанціна, пакуль невядома. Рэдакцыя газеты «Беларусы і рынак» апячатана.

    У няволі ў Беларусі 26 прадстаўнікоў медыя. Крыніца @bajby

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці