• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Карэспандэнта партала gs.by Ганну Валадашчук не пусцілі на апошні званок у СШ №5 у Слоніме

    Карэспандэнт навінавага партала gs.by Ганна Валадашчук 30 траўня не змагла патрапіць у слонімскую пятую школу на мерапрыемства з нагоды заканчэння навучальнага года — яе літаральна не прапусцілі ў памяшканне школы на апошні сёлетні званок.

    У гэты дзень у Слоніме ішоў дождж, таму ўсе школы готрада праводзілі свае ўрачыстыя лінейкі ў спартыўных ці актавых залах. СШ №5 у Слоніме знаходзіцца па-суседству з рэдакцыяй “Газеты Слонімскай” і партала gs.by, раней з асвятленнем урачыстасцяў у гэтай школе ў карэспандэнтаў газеты і партала праблем не было.

    Дырэктар СШ №5 Наталля Світа сказала, што ўваход у будынак школы — толькі па спісах:

    — У нас ужо ўзгоднены спісы запрошаных гасцей.

    «Мне прыйшлося пакінуць памяшканне. Мерапрыемства было не закрытым, і так хацелася напісаць аб урачыстай падзеі, перадаць атмасферу свята. Але, нажаль, не атрымалася. На наступны дзень я патэлефанавала начальніку ўпраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама Святлане Валько, каб высветліць, чаму мне адмовілі ў асвятленні апошняга званка. Святлана Віктараўна, выслухаўшы мяне, сказала, што сёлета былі ўзмоцнены меры бяспекі. Таму ўсе графікі, усіх удзельнікі і госці на мерапрыемстве былі загадзя ўзгоднены», — распавядае Ганна Валадашчук.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці