• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Пасля 11 месяцаў без фізічнага кантакту адзець яго шкарпэткі»: жонка Андрэя Скурко пра спатканне з мужам

    Жонка зняволенага супрацоўніка "Нашай Нівы" Андрэя Скурко  пабывала на спатканні з мужам у СІЗА і вельмі кранальна падзялілася думкамі

    — Неперадавальныя адчуванні. Вяртаемся з Турмы‑4 — змаглі забраць Андрэевы лішнія рэчы. У музей сям’і! Грыбныя шкарпэткі Андрэй насіў на суд. А цяпер я ў іх. — напісала ў Фэйсбуку Паліна Скурко.

    — Неперадавальныя адчуванні — пасля 11 месяцаў без фізічнага кантакту адзець яго шкарпэткі, перанюхаць кашулі (“трэба вымыць, што за  жудасны пах, “Беламор”? — кажа тата, седзячы за рулём. А мне шкада праць!) Ах! — прачытаць услед за ім кнііжкі. Як у старыя мірныя  часы.

    Прыйшоў да мяне са спазненнем, з душа, вясёлы. Я прывезла ў кішэні галіначку бэзу. Наглядзеліся адно на аднаго.

    Андрэй спакойны і вельмі прыгожы. Спакойныя вочы, гладкі твар. Працуе над новымі праектамі (дзіцячымі і не), — дадала жонка палітзняволенага. 

    Самымі бліжэйшымі днямі асуджаных нашаніўцаў Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко пяравядуць у папраўчую калогію.

    Актуальныя адрасы ўсіх калег за кратамі ў нас заўсёды ТУТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці