Памёр вядомы спартовы журналіст Барыс Тасман. Глыбокія спачуванні блізкім і родным
Вядомаму спартоваму журналісту было 67 год. Ён хварэў на анкалогію.
Доўгі час Барыс Тасман працаваў у «Прессболе», пісаў пра лёгкую атлетыку, футбол ды многія іншыя алімпійскія віды спорту.
У розныя гады — аўтар цыкляў публікацый пра гісторыю Алімпійскіх гульняў, шматлікіх інтэрвію з славутымі беларускімі спартоўцамі, трэнэрамі, функцыянэрамі розных эпох, якія складаюць летапіс беларускага спорту. Аўтар праблемных аналітычных тэкстаў і журналісцкіх расьсьледаваньняў аб спартовай галіне Беларусі.
Таксама працаваў у папулярных газэтах «Свабода»/«Навіны», «Белорусской деловой газете», «Белорусской газете», супрацоўнічаў зь іншымі незалежнымі выданьнямі.
Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае глыбокія спачуванні родным журналіста і асабліва сыну Барыса Канстанціну Лашкевічу. Мы смуткуем разам з вамі…
Развітанне з Барыса Тасманам пройдзе ў Мінску ў панядзелак, 27 чэрвеня, а 11:45 у крэматорыі на Паўночных могілках.