У Вільні і ў Варшаве пройдуць прэзентацыі новай кнігі журналісткі і паэткі Таццяны Сапач
26 жніўня Таццяне Сапач споўнілася б 60 гадоў. У новую кнігу «Гаспадыня восеньскага дому» увайшлі вершы, эсэ, інтэрв’ю паэткі і тое, што яшчэ ніколі не публікавалася.
26 жніўня ў Вільні і ў Варшаве прагучаць вершы Таццяны Сапач. Як паведамляе беларускі ПЭН у Вільні а 17.00 у Беларускім доме (Vilniaus g., 20), а ў Варшаве а 18.00 у Беларускім моладзевым хабе (pl. Konstytucji 6) падчас літаратурна-музычнай вечарыны «Паэзія і спевы беларускіх жанчын».
Журналістка і паэтка Тацяна Сапач на працягу 20 гадоў (1991–2010) стварала штотыднёвую беларускую праграму на Літоўскай дзяржаўнай тэлевізіі, пачынаючы з часоў, калі сама гэтая тэлевізія выходзіла з падпольля. Нехта памятае Тацяну зь яе аўтарскай перадачай „Альбаросіка“ на „Беларускай маладзёжнай“ у канцы 1980‑х.
Як распавёў Сяргей Дубавец, у Вільні падчас імпрэзы будуць згадваць Тацяну, глядзець шмат відэа пра Вільню і беларусаў у ёй.
Тут жа можна будзе набыць новую кнігу Таццяны «Гаспадыня восеньскага дому».
Чытайце яшчэ:
Мининформ заблокировал зеркало Reform.by
Уладзімір Зяленскі вёў відэазварот у «выжыванцы» ад беларускай майстрыхі
Видео Белорусского расследовательского центра о «деле ортопедов» признали экстремистским