• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд у Ганцавічах прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” тэлеграм-чат “Каментатарская”

    Гэта вынікае з абноўленага Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, дзе з’явіўся запіс, што адпаведнае рашэнне прынятае судом Ганцавіцкага раёна 30 верасня 2022 года і “падлягае неадкладнаму выкананню”.

     

    Як даведаліся праваабаронцы “Берасцейскай вясны”, справу разглядала суддзя Ганцавіцкага раённага суда Аксана Зоткіна паводле прапановы пракурора Ганцавіцкага раёна Аляксандра Гурбановіча.

    Апошнім часам у тэлеграм-чаце “Каментатарская” з’яўляліся допісы з акаўнта інтэрнэт-выдання “Першы рэгіён”. Зусім нядаўна — 28 верасня 2022 года — суддзя Аксана Зоткіна ўжо прымала рашэнне, каб прызнаць “экстрэмісцкімі матэрыяламі” тэлеграм-канал “Першага рэгіёна”.

    Гэтая ж суддзя ў снежні 2021 года прызнала “экстрэмісцкімі матэрыяламі” і сам сайт “Першы рэгіён”, які зараз заблакаваны паводле рашэння пракуратуры Брэсцкай вобласці

    Чытайце яшчэ:

    Наталья Лигачева: «Большое достижение, что во время войны Украина не превратилась в авторитарное государство»

    Кацярыну Андрэеву этапавалі ў папраўчую калонію на вуліцы Антошкіна ў Гомлі

    Працэс па справе Сяргея Сацука “распісаны” да сярэдзіны кастрычніка, ідзе допыт сведкаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці