• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Час збіраць успаміны. У Варшаве пройдзе сустрэча з Русланам Кулевічам

    13 кастрычніка ў Варшаве а 19-й журналіст і краязнаўца Руслан Кулевіч чакае ўсіх жадаючых на ўласнай іпрэзе. Уваход вольны.

    Падчас сустрэчы пакажуць фільм «Ostat­nie swiad­kowe starego Grod­na». Кулевіч раскажа пра ідэю стварэння фільма, як збіраў успаміны і чаму сёння гэта важная тэма.

    Руслан Кулевіч – 30-гадовы гарадзенскі журналіст, які шмат гадоў працаваў у выданні Hrodna.life, запісваў успаміны гарадзенцаў і выдаў дзве краязнаўчыя кнігі. 11 жніўня 2020 года яго разам з жонкаю затрымалі ў Горадні падчас працы на акцыі пратэсту,  моцна збілі, зламалі абедзве рукі, Руслан пераехаў у Беласток і заснаваў там новае медыя «Most».

    Калі: 13.10.22
    Дзе: Варшава, ul. Sen­a­tors­ka 7 lok.4
    Час: 19:00

    Чытайце яшчэ:

    «Збудуем мост і вернемся». Як самы хуткі журналіст Горадні заснаваў новае выданне ў Беластоку

    «С презрением относимся к сокрытию общественно важной информации». История успеха кыргызского издания «Клооп»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці