• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Працэс над зняволеным журналістам Анджэем Пачобутам пачнецца 9 студзеня

    Як стала вядома БАЖ, суд над палітзняволеным журналістам і актывістам незалежнага Саюза палякаў Беларусі Анджэем Пачобутам пачнецца 9 студзеня ў Гродзенскім абласным судзе.

    Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гродне па так званай “польскай справе” разам з іншымі актывістамі незарэгістраванага ўладамі Саюза палякаў Беларусі. Пазней стала вядома, што за артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га Анджэя Пачобута абвінавацілі ў “распальванні варожасці па нацыянальнай прыкмеце”. У матэрыяле Пачобут напад СССР на Польшчу 17 верасня 1939 года назваў агрэсіяй.

    Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуруюць заявы журналіста ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкул у польскім выданні Gaze­ta Wybor­cza пра падаўленне беларускіх пратэстаў у 2020 годзе і тэкст у Mag­a­zyn Pol­s­ki ад 2006 года пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне.

    Паводле абвінавачання “аб распальванні варожасці” (арт. 130 КК) Анджэю пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Таксама журналіста абвінавацілі ў закліках да санкцый супраць Беларусі (арт. 361 КК).

    Знаёміцца з матэрыяламі справы журналіст скончыў 5 верасня. Нягледзячы на вялікі аб’ём, на гэта яму далі толькі месяц. Таму, каб паспець прачытаць як мага больш, ён нават адмовіўся ад абеду: чытаў ад ранку да вечара.

    У кастрычніку КДБ РБ унёс Анджэя Пачобута ў спіс тэрарыстаў.

    Чытайце яшчэ:

    “Адчуваюць сябе нядрэнна, наколькі гэта магчыма ў зняволенні” — З чым ідуць у новы год нашы калегі-палітвязні

    Панк, шахматыст, сядзеў за абразу Лукашэнкі: хто такі Андрэй Пачобут, якога затрымалі за «распальванне нацыянальнай варажнечы»

    «На вайне цяжка адпавядаць прафесійным стандартам». Размова з чарнігаўскім журналістам пра працу ва ўмовах вайны

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці