• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вярхоўны суд вырашыць лёс аўтара блогаў аб гістарычнай спадчыне і яго таварыства аховы помнікаў

    На пазоў Міністэрства юстыцыі 10 студзеня 2023 года ў Вярхоўным судзе адбудзецца слуханне аб ліквідацыі аднаго са старэйшых аб’яднанняў, заснаванага яшчэ за савецкім часам, — Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Кіраўнік арганізацыі Антон Астаповіч — добра вядомая асоба ў журналісцкім асяродку, ён аўтар блогаў і публікацый на тэму захавання матэрыяльнай спадчыны.    

    Як удакладняецца ў онлайн-раскладзе на сайце ўстановы, пачатак пасяджэння запланаваны на 10.00, разглядаць пазоў Мін’юста прызначана суддзя Кацярына Якутовіч. Пасля татальнай зачысткі грамадзянскай супольнасці цягам 2021–2022 гадоў Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры заставалася адной з ацалелых недзяржаўных ініцыятыў, але ўрэшце ўлады дабраліся і да рупліўцаў нацыянальнага дойлідства.

     Прататып цяперашняй гісторыка-культурніцкай арганізацыі паўстаў  яшчэ ў 1965 годзе адмысловай пастановай ЦК КПБ і Савета міністраў БССР. Тады гэты быў сімбіёз у выглядзе дзяржаўна-грамадскай інспекцыі па кантролі за захаваннем стану матэрыяльных аб’ектаў мінуўшчыны, а таксама фонду, з якога вялося фінансаванне знакавых помнікаў па ўсёй тагачаснай рэспубліцы. 

    Дзякуючы “прымусова-добраахвотнай” форме дзейнасці, у 1980‑х колькасьць чальцоў перавышала 1 мільён. За кошт сяброўскіх унёскаў фінансавалася рэканструкцыя і рэстаўрацыя шэрагу маштабных праектаў, у ліку якіх Сафійскі сабор у Полацку, Слуцкая брама ў Нясвіжы, колішні Кальвінскі збор у Смаргоні, сярэднявечны храм у Заслаўі, касцёл у Раўбічах ды іншыя.    

    У кіраўніцтве шматлікай арганізацыі былі многія вядомыя асобы — Арсеній Ваніцкі, Ніна Сняжкова, Ніна Мазай, Мікалай Дзямчук, Сяргей Марцалеў, Уладзімір Гілеп, Міхась Ткачоў, Ігар Чарняўскі і г.д.  

    Неўзабаве пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі таварыства адмежвалася ад дзяржавы і стала цалкам незалежным утварэннем. Адчувальны штуршок у сваёй дзейнасці суполка аднадумцаў атрымала ў 2007 годзе з прыходам на пасаду старшыні гісторыка-этнолага, музейнага супрацоўніка, універсітэцкага выкладчыка Антона Астаповіча. 

    Апантаны ідэяй нацыянальнага адраджэння, культуролаг адразу пазіцыянаваў сябе прынцыповым абаронцам гістарычнай каштоўнасці ў самым шырокім сэнсе, літаральна закідваючы дзяржаўныя ўстановы як скаргамі на парушэнні ахоўнага заканадаўства, так і прапановамі супрацы дзеля захавання бясцэнных матэрыяльных артэфактаў. 

    Што важна, Антон Астаповіч вызначыўся поўнай адкрытасцю для журналістаў: даваў кампетэнтныя каментары ў любой спрэчнай сітуацыі, арганізоўваў семінары і круглыя сталы для лепшага разумення тэмы, пры першай неабходнасці выступаў гідам і экспертам па помніках з “групы рызыкі”.

    Акрамя таго, вёў аўтарскі блог на партале “Беларускі партызан”, дзе аналізаваў найбольш праблемныя пытанні гісторыка-культурнай спадчыны. 

    У ягоную кадэнцыю мэты і задачы Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры былі пераасэнсаваныя і прапісаныя ў абноўленым статуце: 
     
    – выяўленне і ўлік помнікаў гісторыі і культуры на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі;
     
    – распаўсюд сярод насельніцтва ведаў пра помнікі, фармаванне на гэтай аснове нацыянальнай самасвядомасці і павагі да культурнай спадчыны іншых народаў, агульначалавечых культурных каштоўнасцей;
     
    – ажыццяўленне грамадскага кантролю за выкананнем прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, службовымі асобамі і грамадзянамі заканадаўства аб ахове і выкарыстанні помнікаў;
     
    – прапаганда ведаў аб помніках і нормаў заканадаўства аб іх ахове і выкарыстанні. 
     
    У якіх менавіта пунктах Міністэрства юстыцыі ўгледзела крамолу, каб праз Вярхоўны суд ініцыяваць працэдуру ліквідацыі грамадскага аб’яднання, засяроджанага на гісторыка-культурніцкім змесце, — пытанне збольшага рытарычнае. Зрэшты, на фоне татальнага знішчэння любых праяваў самастойнасці анамаліяй быў бы якраз працяг існавання хоць нейкай гуманітарнай альтэрнатывы. 

     Яшчэ летась у ліпені Аляксандр Лукашэнка наўпрост заявіў пра неабходнасць “зачысткі” недзяржаўнага сектара, аргументаваўшы гэта тым, што ў невялікай краіне “цішком распладзілася” пад 2 тысячы розных НКА-НДА, а насамрэч “бандытаў і замежных агентаў”. І падсумаваў, што пад выглядам дабрачыннасці ўсе яны адпрацоўваюць «чужую палітычную замову».  

    Дагэтуль Вярхоўны суд да такіх “жалезных аргументаў” прыслухоўваўся бездакорна, таму мала шанцаў, што ў выпадку з абагульненымі “помнікамі” нешта будзе адкарэктавана.    

    Чытайце яшчэ:

    Мінінфарм разблакаваў сайт “Народнай Волі”

    У Філадэльфіі адкрылася пляцоўка для беларусаў — Belarus FREEDOM House

    Статус “суагрэсара” — не перашкода: журналісцкі конкурс Мінабароны на “найлепшае асвятленне поспехаў Узброеных сіл”

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці