Памёр журналіст, пісьменнік і выдавец Віктар Хурсік
Віктар Хурсік памёр у Мінску на 70-м годзе жыцця, паведамляе ягоная сям'я. Перад смерцю ён доўга хварэў.
Віктар Хурсік нарадзіўся 9 мая 1953 года на чыгуначнай станцыі Уборак Асіповіцкага раёна. Скончыў Мінскі політэхнічны тэхнікум, завочна Беларускі політэхнічны інстытут, да пачатку 1990‑х працаваў па спецыяльнасці на розных беларускіх прадпрыемствах.
З 1980 года рэгулярна друкаваўся ў беларускай прэсе, а ў 1991—2009 гадах быў супрацоўнікам газеты «Звязда». Акрамя таго, яшчэ з пачатку 1990‑х пачаў спрабаваць сябе ў ролі выдаўца, а ў 2003‑м заснаваў прыватнае выдавецтва, у якім выйшлі сотні кніг, многія з якіх — на беларускай мове. Былі часы, калі ягонае выдавецтва было адным з найбольш актыўных і прадуктыўных у сферы незалежнага беларускага кнігавыдання.
Пісаў кнігі Віктар Хурсік і сам. У асноўным яго цікавіла гістарычная тэматыка. У 2001 годзе ён выдаў кнігу «Белы лебедзь у промнях славы. Магдалена Радзівіл», у 2002‑м — «Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863—1864 гг.», у 2006‑м — «Кроў і попел Дражна. Гісторыя партызанскага злачынства», у 2018‑м — «Vale! Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл».
Віктар Хурсік быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Чытайце яшчэ:
Правительство ФРГ требует освободить Алеся Беляцкого и 1400 политзаключенных в Беларуси
Во время суда «по делу Вясны» задержали российскую правозащитницу — ей дали 15 суток
За апошні месяц мінулага года Мінінфарм “адмінусаваў” 200 недзяржаўных выданняў