Сёння журналісту і грамадскаму дзеячу Валерыю Задалю магло б споўніцца 70 гадоў
Валерый Задаля памёр ад цяжкай хваробы 11 красавіка 2007 году. Яму было толькі 54 гады. Пахаваны на Авульсаўскіх могілках непадалёк Гародні.
Валерый Задаля нарадзіўся 15 сакавіка 1953 году ў Клецку. Ён Валерый Задаля скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. Працаваў карэспандэнтам клецкай раённай газеты, рэдактарам наваградскай газеты “Новае жыццё”, намеснікам старшыні Тэлерадыёкампаніі Гродна.
Быў сябрам Партыі БНФ, Беларускай асацыяцыі журналістаў, ПЭН-цэнтру, АГА “Фонд імя Льва Сапегі”.
Пасля змушанага звальнення з Тэлерадыёкампаніі паводле палітычных матываў напрыканцы 1990-ых працаваў у грамадскім аб’яднанні «Ратуша», потым (пасля закрыцця аб’яднання) у гарадзенскім аддзяленні Таварыства беларускай школы. Апошнія гады жыцця займаўся актыўнай і плённай грамадскай дзейнасцю: стварыў «Літаратурную гасцёўню», выдаваў і рэдагаваў шэраг лакальных спецыялізаваных газетак і бюлетэняў, быў адным з сталых выкладчыкаў гарадзенскай Школы маладога журналіста. Меў багаты газетны архіў.
Пад псеўданімам Антон Лабовіч выдаў у 2006 годзе кніжкі “Партрэты знаных і нязнаных”, “Педагог Владимир Баран”.
Чытайце яшчэ:
«Цяжка ўявіць, што я больш ніколі не буду пісаць». Пагаварылі з калегамі, якія сышлі з журналістыкі
У рэдакцыі газеты “Інфа-Кур’ер” у Слуцку прайшоў ператрус, затрыманыя супрацоўнікі
“Мы сядзелі побач і ніякіх заяў не рабілі”. Журналіст пра абсурдныя абвінавачанні на адрас Генадзя Мажэйкі