Рэдакцыя Hrodna.life запусціла email-рассылку для чытачоў
Яна выходзіць раз на тыдзень па выходных. Рэдакцыя па-ранейшаму імкнецца быць максімальна блізка да чытачоў.
— Раней гэта было блізка ў літаральным, фізічным значэнні, бо ў рэдакцыю мог прыйсці кожны і мы арганізоўвалі шмат актыўнасцяў для чытачоў, — кажа галоўны рэдактар выдання Аляксей Шота. — Цяпер гэта немагчыма. Затое хаця б у такім фармаце мы можам расказаць, што нас здзівіла ці раззлавала, колькі спікераў “паслалі” нас падалей у час падрыхтоўкі матэрыяла і іншыя ўнутраныя штукі”.
Рассылка як фармат мае шмат плюсаў: яе немагчыма заблакаваць, яна будзе працаваць пакуль працуе інтэрнэт, на яе можна адказаць наўпрост лістом — і мы яго атрымаем, прачытаем і таксама адкажам. Гэта не тое ж самае, што падпіска на Instagram або Telegram Hrodna.life, бо гэта больш асабісты фармат камунікацыі з аўдыторыяй.
Падпісацца на рассылку можна ТУТ
А падпісацца на рассылку пра навіны, праграмы і магчымасці для журналістаў ад БАЖ па-ранейшаму можна ТУТ. Альбо паглядзець папярэднія выпускі.
Нагадаем, што і БАЖ, і Hrodna.life названыя лукашэнкаўцамі эктрэмісцкімі фармаваннямі.