• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Улады назвалі экстрэмісцкімі старонку «Вясны» на фотахостынгу Flickr і акаўнты брэсцкіх праваабаронцаў у сацсетках

    У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае Міністэрства інфармацыі Беларусі, дадалі старонку «Вясна праваабарончы цэнтр» на фотахостынгу Flickr, дзе акамуляваныя фотаздымкі на беларускую праваабарончую тэматыку. Таксама ў спісе з’явіліся Telegram-чат «Валанцёрская служба ПЦ «Вясна» і старонка брэсцкай праваабарончай супольнасці ў Instagram з назвай viasnabrest.  

    Як вынікае з абноўленага дакумента на сайце Мінінфарма, інфармацыйная прадукцыя старонкі «Вясна праваабарончы цэнтр», якая мае ідэнтыфікатар https://flirck.com/photos/135985667@N06/ , прызнаная экстрэмісцкай паводле рашэння суда Ленінскага раёна Брэста ад 26 красавіка.

    У той самы дзень тым жа судом быў названы экстрэмісцкім кантэнт Insta­gram-акаўнта «Берасцейскай вясны» з назвай viasnabrest.

    Telegram-чат «Валанцёрская служба ПЦ «Вясна» стаў экстрэмісцкім паводле рашэння суда Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці ад 29 красавіка.

    Геаграфія і паслядоўнасць судоў, якія прызнаюць экстрэмісцкімі тыя ці іншыя інфармацыйныя рэсурсы, невытлумачальная. Сайт «Берасцейская вясна» быў прызнаны экстрэмісцкім сёлета 6 сакавіка судом Ленінскага раёна Брэста. У той жа дзень у Віцебску суд Кастрычніцкага раёна прызнаў экстрэмісцкім тамтэйшы праваабарончы сайт «Віцебская вясна».

    Чытайце яшчэ:

    Тры іранскія журналісткі, якія знаходзяцца ў зняволенні, удастоены Сусветнай прэміі ЮНЕСКА/Гільерма Кано

    «Забрала документы из универа за месяц до выпускного». Беларуска бежала от режима сначала в Киев, а потом от войны — в Варшаву

    Апублікаваны індэкс свабоды прэсы-2023: Беларусь апусцілася на чатыры пазіцыі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці