• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пачаўся суд над журналістам Паўлам Мажэйкам і адвакаткай Юліяй Юргілевіч

    Павел Мажэйка быў затрыманы напрыканцы жніўня 2022 года па вяртанні ў Беларусь. Сёлета ў сакавіку стала вядома, што яго абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".

    Адвакатку Юлію Юргілевіч прывялі ў суд у робе з надпісам «Карцар №2».

    Іх вінавацяць паводле ч. 2 арт. 361–4 КК за іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, учыненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове. Справу ў Гродзенскім абласным судзе разглядае рэкардсмен па палітычных прысудах суддзя Максім Філатаў, які даў Вітольду Ашурку пяць гадоў калоніі. 

    Паўла Мажэйку і Юлію Юргілевіч затрымалі 30 жніўня 2022 года, прычым Паўла пасля таго, як ён чарговы раз вярнуўся з Польшчы.

    Юлія Юргілевіч працавала адвакатам амаль 18 гадоў. Яна абараняла ў судзе палітвязняў Алеся Пушкіна, Арцёма Баярскага, Ігара Банцара, Андрэя Аўсіевіча, Андрэя Сакалоўскага.

    23 лютага 2022 года яе выключылі са складу Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў за «сістэматычныя парушэнні заканадаўства». Жанчына ўтрымліваецца пад вартай ужо больш за дзесяць месяцаў.

    Як піша БелТА, згодна з матэрыяламі справы, Павел Мажэйка, «дзейнічаючы групай асоб па папярэдняй змове з Юліяй Юргілевіч», з лютага па сакавік 2022 года перадаў для размяшчэння на сайце «Белсата» інфармацыю ад Юліі Юргілевіч аб пазбаўленні яе ліцэнзіі адваката і выключэнні з Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў і аб разглядзе Мінскім гарадскім судом крымінальнай справы ў дачыненні да Алеся Пушкіна і прызначэнні яму пакарання. 

    Тым самым, паводле абвінавачання, Юлія Юргілевіч і Павел Мажэйка «групай асоб па папярэдняй змове аказалі іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, якое загадзя накіравана на планаванне, арганізацыю, падрыхтоўку і здзяйсненне замахаў на асновы канстытуцыйнага ладу і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады <> шляхам распаўсюджвання ў гэтых мэтах заведама фальшывых звестак».

    Пасяджэнне праходзіць у адкрытым рэжыме.

    Падтрымайце Паўла і Юлію: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Павел Іванавіч Мажэйка, Юлія Пятроўна Юргілевіч.

    Чытайце яшчэ: 

    «Тата ловіць беларускага дыназаўра». Хто такі гарадзенец Павал Мажэйка, які двойчы стаў палітвязьнем

    Прапагандысты прымусілі былога калегу Дзмітрыя Лукшу стаць «экскурсаводам» па зоне

    «Падпісчыца пісала ліст Лукашэнку». Як беларускія незалежныя выданні працуюць з рассылкамі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці