Telegram пачаў перадаваць рэкламадаўцам звесткі карыстальнікаў — у тым ліку і беларусаў
Сярод звестак, якія Telegram можа перадаваць рэкламадаўцам, нават зашыфраваныя нумары тэлефонаў карыстальнікаў, піша «Наша Ніва».
У Telegram абнавілася палітыка прыватнасці. У некаторых краінах, у тым ліку ў Беларусі, там з’явіўся пункт 5.6.1. У ім сказана, што цяпер Telegram будзе перадаваць рэкламадаўцам IP-адрасы, сферу вашых цікаўнасцяў і зашыфраваны нумар тэлефона ў выглядзе ўнікальнага ідэнтыфікатара (кампанія запэўнівае, што ён зашыфраваны надзейна).
Гэта трэба для таго, каб нацэльваць рэкламу на канкрэтныя рэгіёны і нават гарады. Таксама яны хочуць адфільтраваць рэкламу, якая падыходзіць па моўнай прыкмеце, але не падыходзіць па рэгіёне — напрыклад, карыстальнікі з беларускай мовай кліента, але не ў Беларусі.
Яшчэ рэкламадаўцы здолеюць перадаваць зашыфраваную кліенцкую базу ў Telegram, каб платформа нацэліла рэкламу толькі на іх кліентаў. Telegram запэўнівае, што ў гэтых базах звестак не будуць утрымлівацца тэлефоны і ніяк немагчыма будзе атрымаць яго з гэтай базы.
Змены не закрануць тых, хто купіў прэміум-падпіску. Кампанія абяцае, што звесткі гэтых карыстальнікаў рэкламадаўцам не будуць перадаваць.
Чытайце яшчэ:
49-гадовы міністр інфармацыі Пярцоў: Не ведаю, дзе Захаранка і Красоўскі, мяне ў той час не было на свеце
Прапагандысты прымусілі былога калегу Дзмітрыя Лукшу стаць «экскурсаводам» па зоне
Дзеці ў ЗША, быў вызвалены ад вывучэньня беларускай мовы. Адкуль узяўся прапагандыст Андрэй Мукавозчык