• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларусь: Як выцясняюць праваабаронцаў — новы даклад FIDH і OMCT

    У новым дакладзе Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў — сумесны праект Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) — аналізуе, дакументуе і прадстаўляе свае меркаванні аб рэпрэсіўных мерах, якія праводзяцца ў Беларусі з мэтай прымусіць праваабаронцаў замаўчаць. Гэтыя меры ўяўляюць сабой прадуманую спробу знішчыць арганізаваную грамадзянскую супольнасць і праваабарончую актыўнасць у краіне з 2020 года, піша ПЦ «Вясна».

    З 2020 года праваабаронцы з’яўляюцца адной з найбольш актыўна пераследуемых сацыяльных груп у Беларусі. Масавыя рэпрэсіі супраць іх зрабілі немагчымым займацца праваабарончай дзейнасцю без рызыкі для годнасці, свабоды і нават жыцця. Усе праваабарончыя арганізацыі, незалежныя СМІ і прафсаюзы былі зачыненыя, а іх дзейнасць прызнаная экстрэмісцкай і кваліфікаваная як крымінальнае злачынства.

    Па стане на 1 жніўня 2023 года па сфабрыкаваных абвінавачваннях былі затрыманыя як мінімум 93 праваабаронцы, у тым ліку сябры і супрацоўнікі праваабарончых арганізацый, прафсаюзныя дзеячы, юрысты і журналісты. Сярод затрыманых лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года, старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч, а таксама актывісты «Вясны» Уладзімір ЛабковічМарфа РабковаАндрэй Чапюк і праваабаронца Наста Лойка.

    “Мы бачым, што беларускі ўрад выкарыстоўвае шырокі спектр інструментаў і палітык для пераследу праваабаронцаў у краіне: ад змены заканадаўства і прылічэння некаторых відаў праваабарончай дзейнасці да экстрэмізму да закрыцця арганізацый і судовага пераследу праваабаронцаў. Гэта сыстэматычная палітыка, скіраваная супраць пэўнай сацыяльнай групы, якая прыпадае на злачынства супраць чалавечнасьці”, — сказала Яўгенія Андрэюк, каардынатарка рэгіянальнай праграмы OMCT.

    “Затрыманне і прымусовая эміграцыя праваабаронцаў пазбавілі ахвяр парушэнняў правоў чалавека і ўразлівыя групы насельніцтва такой неабходнай ім дапамогі і сродкаў прававой абароны, — тлумачыць Ілля Нузаў, дырэктар прадстаўніцтва FIDH ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. — Больш за тое, такая сітуацыя стварае перашкоды для атрымання міжнароднай супольнасцю дакладнай інфармацыі аб парушэннях правоў чалавека, якія адбываюцца ў краіне, у тым ліку ў месцах пазбаўлення волі”.

    У дакладзе даследуюцца сістэматычныя рэпрэсіі ў дачыненні да праваабаронцаў у Беларусі да і пасля масавых пратэстаў 2020 года, у тым ліку асвятляецца абмежавальнае заканадаўства і канкрэтныя рэпрэсіўныя інструменты, якія прымяняюцца дзяржавай. У ім таксама ўтрымліваюцца рэкамендацыі ўраду Беларусі, іншым дзяржавам і міжнародным арганізацыям па аднаўленні і захаванні грамадзянскай прасторы і абароне праваабаронцаў.

    Чытайце яшчэ: 

    65-гадовы юбілей сустракае за кратамі Аляксандр Манцэвіч, галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты»

    Праваабаронцу Леаніду Судаленку патрабуецца дапамога

    Сайты, YouTube-праекты, аудыяпадкасты. Якія медыйныя праекты з’явіліся ў беларускай інфапрасторы ў 2023‑м

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці