• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Латвіі да 2026 года павінны закрыць рускамоўныя грамадскія медыя. Камерцыйныя СМІ гэтая забарона пакуль не закране

    Такое палажэнне ўваходзіць у праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, які быў 28 верасня ўхвалены Сеймам Латвіі. 

    Як паведамляе Delfi, з мэтай умацавання ролі латышскай мовы ў краіне, Сейм Латвіі вырашыў, што ў краіне на дзяржаўным узроўні павінны падтрымлівацца толькі тыя медыя, што выходзяць на латышскай мове і мовах, якія належаць да Еўрапейскай культурнай прасторы. У гэтай сувязі  да 2026 года ўлады павінны спыніць фінансаванне рускамоўных выданняў.

    — Дзяржава, спыніўшы фінансаванне кантэнту на рускай мове, завершыць працэс стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы Еўразвязу. У сваю чаргу, змест на рускай мове ў камерцыйных медыя за прыватныя сродкі працягне прысутнічаць, —  цытуе Delfi прыняты праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі.

    Супраць такога падыходу раней выступалі Латышскае радыё і Латышскае тэлебачанне (LTV). Яны лічаць, што ў цяперашніх геапалітычных умовах такое рашэнне блізарукае і супярэчыць пастаўленай мэце — умацаванню бяспекі інфармацыйнай прасторы. Такой жа думкі прытрымліваецца Савет па грамадскіх электронных СМІ (SEPLP). Ён лічыць, што ў Латвіі «важна падтрымліваць стварэнне якаснага кантэнту для ахопу меншасцяў, якія пражываюць у краіне, з мэтай умацавання пачуцця прыналежнасці да Латвіі, уцягваючы меншасці ў еўрапейскую культурную прастору».

    Чытайце яшчэ:

    Как репортёры раскрывают военные преступления и борются с организованной преступностью? Рассказываем, о чём говорили на Глобальной конференции журналистов-расследователей

    Горькое наследство. Анна Мирочник объясняет, зачем протесту рассказывать о своих жертвах

    Дзяржаўная раёнка ў Жабінцы збіраецца змяніць назву

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці