• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кампанія з расейскімі каранямі выкарыстоўвае ChatGPT, каб шпіёніць за карыстальнікамі ў сацсетках

    Тэхнічная кампанія, якая займаецца разробкай прылад сачэння ў інтэрнэце, ператварыла чат-бот у інструмент адсочвання настрояў. Мэта — выявіць узнікаючыя пратэставыя рухі і прывесці ў гатоўнасць адпаведныя органы.

    Ніколі такога не было — і вось ізноў. Найноўшыя тэхналогіі пачалі выкарыстоўвацца для сачэння за людзьмі. Гэтым разам справа дайшла да прылад на базе ШІ. Так, выданне Forbes некалькі дзён таму паведаміла, што кампанія пад назвай Social Links пачала выкарыстоўваць Chat­G­PT для правядзення аналізу настрояў, з дапамогай якога так званыя спецслужбы збіраюць і аналізуюць даныя з сацыяльных сетак з мэтай зразумець, як карыстальнікі ў інтэрнэце ставяцца да тых ці іншых рэчаў і з’яў.

    Кампанія Social Links ужо не першы раз апынаецца ў цэнтры ўвагі. Як нагадвае Giz­mo­do, Social Links (якая сама пазіцыянуе сябе як «разведвальны бізнес з адкрытым зыходным кодам») раней была выключана з Face­book і Insta­gram пасля таго, як Meta абвінаваціла яе ў сачэнні за карыстальнікамі. 

    Адным з заснавальнікаў кампаніі з’яўляецца расейскі прадпрымальнік Андрэй Кулікоў, піша Heise. Кампанія сёння мае каля 600 кліентаў толькі ў Еўропе і ЗША, мае штаб-кватэру ў Амстэрдаме і філіял у Нью-Ёрку. Meta назвала кампанію пастаўшчыком шпіёнскага праграмнага забеспячэння ў справаздачы ў канцы 2022 года і заблакавала 3700 уліковых запісаў Face­book і Insta­gram, якія яна нібыта выкарыстоўвала неналежным чынам для шматразовага шпіянажу за карыстальнікамі гэтых дзвюх сацсетак. Social Links адхіляе гэта, як і абвінавачанні ў сувязях з расейскімі спецслужбамі.

    Нядаўна фірма прадэманстравала сваё нетрадыцыйнае выкарыстанне Chat­G­PT на канферэнцыі па бяспецы ў Парыжы. Падчас дэманстрацыі кампанія «скарміла» ў Chat­G­PT даныя, сабраныя яе ўласным інструментам. Гэтыя даныя затым былі прааналізаваныя чат-ботам, які ацэньваў іх як станоўчыя, адмоўныя або нейтральныя, адлюстроўваючы вынікі ў інтэрактыўнай дыяграме.

    Такім чынам новы інструмент можа распазнаваць настроі ўдзельнікаў сацсетак і вылучаць тэмы, якія часта абмяркоўваюцца. Відавочная мэта — выявіць узнікаючыя пратэстныя рухі і прывесці ў гатоўнасць адпаведныя органы. Абаронцы канфідэнцыйнасці палічылі гэта больш чым трывожным — не толькі з‑за гэтага канкрэтнага прыклада, але і з‑за таго, як ШІ можа павялічыць моц індустрыі сачэння ў цэлым.

    Паліцыя, дарэчы, даволі часта выкарыстоўвае фэйкавыя профілі, каб далучацца да розных інтэрнэт-супольнасцяў. Штучны інтэлект можа палегчыць працу паліцыянтам і зрабіць аналіз неабходных даных больш хуткім. Згодна з паказаным на парыжскай прэзентацыі, у перспектыве следчыя змогуць таксама выкарыстоўваць інтэграваныя магчымасці біяметрычнага распазнання асоб, каб ідэнтыфікаваць людзей, якія па меркаванні спецслужбаў пакідаюць негатыўныя каментары па той ці іншай тэме. Тым часам вытворца Chat­G­PT Ope­nAI адмовіўся ад каментароў.

    Цікава, што сама кампанія Social Links у сябе на сайце асуджае ваенную агрэсію РФ супраць Украіны і заяўляе, што місіяй кампаніі з’яўляецца «аднаўленне даверу да даных» для «стварэння больш бяспечнага і адкрытага свету».

    Чытайце яшчэ:

    Сгенерированные ИИ лица оказались реалистичнее настоящих фото — исследование

    Прыбытак ад ChatGPT не падае, але некаторыя іншыя праграмы са штучным інтэлектам пераўзыходзяць яго

    Эти использующие ИИ инструменты помогают разоблачать дипфейки

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці