Журналіцкая супольнасць сабрала сродкі на рэабілітацыю калегі пасля жорсткай аварыі. Збор зачынены
6 снежня 2023
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Для беларускай журналісткі Юлі Цяльпук, якая трапіла ў Польшчы ў жудасную аварыю, сабралі дзякуючы калегам і журналісцкай салідарнасці 16 тысячаў злотых.
Юлія Цяльпук скончыла журфак БДУ. Да 2002-га працавала ў перыядычным друку, потым — у рэкламе, рабіла календары, каталогі і ўлёткі для прадпрыемстваў і фірмаў, лагатыпы і банэры. Паралельна вучылася фатаграфіі. У канцы зімы 2008 года пераехала ў Варшаву.
Восенню 2023 года ў Варшаве журналістку збіла машына. Пасля аперацыі распачаўся доўгі працэс рэабілітацыі.
Аднак цяпер — праз падтрымку калег і журналісцкай супольнасці — Юлія зможа дазволіць сабе неабходную рэабілітацыю і будзе спакойна аднаўляцца замест хваляванняў пра тое, як выжыць.
Чытайце яшчэ:
«Папяровыя шчыты не дапамагаюць». Юрысты ўздымаюць пытанне аб абароне крыніц інфармацыі
КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» медыі Магілёўшчыны
ГосСМИ обнародовали «закрытое исследование» от Пресс-клуба. Команда заявила о манипуляции
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Міністр інфармацыі звінаваціў «раёнкі» Віцебшчыны ў непрафесіяналізме
04.12.2023
Дзяржаўная газета з Пінска заклікае чытачоў збіраць падарункі для дзяцей Данбаса
15.12.2023
«Флагшток» зняў дакументальны фільм пра рэпрэсіі 30‑х гадоў у Беларусі
25.09.2024
ТикТок-аккаунты «Медиазона Беларусь» и «Радыё Рацыя» признаны «экстремистскими»
06.11.2024