• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдактар глыбоцкай раёнкі працягвае абражаць апазіцыю і пужаць чытачоў вайной

    Новы артыкул галоўнага рэдактара Андрэя Панкрата з’явіўся на сайце раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» 1 лютага пад загалоўкам «Яны хочуць здаць краіну, каб тусавацца прыгожа… Навошта Беларусі новая ваенная дактрына?».

    Андрэй Панкрат пачынае свой матэрыял з абвінавачванняў лідараў апазіцыі, якія знаходзяцца ў Польшчы і Літве.

    «Гэта іх намаганнямі ўводзяцца супраць Рэспублікі Беларусь эканамічныя і палітычныя санкцыі з той толькі мэтай, каб падарваць устаноўлены грамадскі парадак у нашай краіне, сфармаваць магутны кулак з незадаволеных грамадзян і іх рукамі зрабіць дзяржпераварот», — піша рэдактар раёнкі.

    Далей Панкрат пераключаеццся на тых, хто з’ехаў ад пераследу рэжыму Лукашэнкі за мяжу. Быццам яны займаюцца фармаваннем узброеных падраздзяленняў, якія будуць задзейнічаныя для арганізацыі ў Беларусі тэрарыстычных акцый, дыверсійнай працы з мэтай захопу ўлады.

    «Ім гэта неабходна, каб паўтарыць пройдзены Гарбачовым шлях. Той сваімі дзеяннямі прывёў Савецкі Саюз да развалу і атрымаў за гэта Нобелеўскую прэмію, і гэтыя, якія лічаць сябе беларускімі патрыётамі, хочуць усталяваць у Беларусі лаяльны Захаду рэжым, каб прыгожа тусавацца сярод лідараў еўрапейскіх краін, цешачы сваю ганарлівасць, манію велічы і ганарыстасць», — піша Панкрат.

    Галоўны рэдактар глыбоцкай раёнкі стараецца не адстаць ад іншых прапагандыстаў і пужае сваіх чытачоў ЛГБТ, дэмаграфічным крызісам, разрывам сувязяў з Расеяй і іх камуністычным мінулым, эканамічнай нестабільнасцю, НАТА і нават мігрантамі з Афрыкі. А напрыканцы разважае пра ваенную дактрыну і намякае на вайну, якая можа адбыцца і на тэрыторыі Беларусі.

    Нагадаем, што гэта не першы прапагандысцкі артыкул Андрэя Панкрата. Магчыма, пісаць іх галоўнага рэдактара абавязвае пасада. Але варта заўважыць, што не ўсе кіраўнікі раённых газет пішуць падобныя артыкулы.

    Чытайце яшчэ:

    Дзятлаўская раёнка прапануе далучыцца да свайго чат-бота «Перамогі»

    Саша Раманава: «Цяпер перыяд ахалоджвання да пратэснага парадку дня і пошуку новых аўдыторый і стратэгій»

    Папаўненне ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў: дадатак у Google Play «Радыё Свабода», старонкі «Еўрарадыё» ў сацсетках і іншыя рэсурсы

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці