• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Галоўны рэдактар iXBT.games атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту

    Відэа з «прызнаннем» галоўнага рэдактара сайта iXBT.games і гульнявога стрымера Віталя Казунова апублікаваў 18 сакавіка праўладны тэлеграм-канал, блізкі да сілавых структур.

    Віталь Казуноў. Фота: з асабістай старонкі ў Face­book

    На відэа мужчына распавядае, што ў 2020 годзе ў сацыяльнай сетцы Face­book ён апублікаваў «фота з пратэстаў» і «забароненую бел-чырвона-белую сімволіку». Акрамя таго, Віталь Казуноў гаворыць, што ў 2017 размесціў выяву цемнаскурай дзяўчыны ў нацысцкай форме, якая «прызыўна глядзіць у камеру». 

    19 сакавіка суд прыгаварыў яго да 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак невядома, па якіх артыкулах яго абвінавацілі.

    Віталь Казуноў — гульнявы стрымер і галоўны рэдактар сайта з навінамі са свету мабільных і камп’ютарных гульняў, інтэрнэт-індустрыі і камп’ютарных камплектуючых.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці