• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрылася выстава фатографа, які здымаў Мінск на працягу сарака гадоў

    Персанальная выстава Вадзіма Качана, брэсцкага фатографа, які ў 1980‑х прыехаў у Мінск і закахаўся ў сталіцу, яе стары горад і дух, адкрылася ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага 7 мая.

    выстава беларускага фатографа Вадзіма Качана ў Мінску

    Фота Вадзіма Качана. Крыніца: сацсеткі Музея гісторыі горада Мінска

    У экспазіцыі прадстаўлена каля 300 фотаздымкаў Вадзіма Качана: гэта плёначныя фатаграфіі 1980‑х гадоў з серый «Мінскія дворыкі», «Свята Мінска», «З акна аўтамабіля», «Дзіцячы дом»; лічбавыя фатаграфіі з разнастайных серый 2003–2024 гадоў.

    «Час змяняе Мінск непарыўна, але на фатаграфіях [Вадзіма Качана] захоўваецца стары Верхні горад з яго ўтульнымі дворыкамі, нешырокімі вуліцамі, мясцовымі жыхарамі і выпадковымі мінакамі. Цэнтральныя вуліцы і праспекты горада гэтаксама трапілі ў аб’ектыў фатографа ў 1980‑я гады, — адзначаецца ў анатацыі да праекта. — Асабліва рэдкія зроблены ў час святкавання Дня горада ў 1987 годзе…»

    У фотаздымках аўтара не толькі адлюстраваны сюжэты з жыцця мінчан, вуліцы і дамы старога Мінска, але і захаваны дух і настрой часу, заўважаюць арганізатары выставы.

      

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці