• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Па месцы рэгістрацыі намесніка старшыні БАЖ прыходзілі з ператрусам

    17 траўня сілавікі прыходзілі з ператрусам па месцы рэгістрацыі ў Мінску намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага. Супраць яго заведзеная крымінальная справа, за што – невядома.

    ператрус у намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Барыс Гарэцкі. Фота: БАЖ

    Барыс Гарэцкі і іншыя лідары Беларускай асацыяцыі журналістаў вымушана выехалі з Беларусі яшчэ ў 2021‑м годзе пасля разгрому сілавікамі офіса арганізацыі ў Мінску.

    — Сілавікі прыходзілі з пастановай на ператрус.  Я не ведаю, ці нешта было забрана з кватэры, людзі вельмі напалоханыя і цяпер баяцца камунікаваць. Але ніякіх маіх рэчаў у кватэры няма, бо я вымушана не жыву ў Беларусі ўжо тры гады.

    Усё адно гэта вельмі непрыемна. Відавочна, гэта чарговая атака сілавікоў на БАЖ і незалежных журналістаў з мэтай прымусіць нас спыніць важную працу для беларускай аўдыторыі, — расказаў Барыс Гарэцкі прэс-службе БАЖ.

    У 2023‑м КДБ прызнаў Беларускую асацыяцыю журналістаў экстрэмісцкім фарміраваннем. Нягледзячы на вымушаную рэлакацыю, БАЖ працягвае актыўную працу па падтрымцы беларускіх журналістаў і медыя.

    Падтрымаць важную працу БАЖ можна праз Patre­on!

    Чытайце яшчэ:

    Узламалі дзверы і арыштавалі кватэру віцебскага журналіста Змітра Казакевіча

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці