• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прызначаная дата завочнага суду над праваабаронцам Леанідам Судаленкам

    У Гомельскім абласным судзе на 12 чэрвеня прызначаная дата завочнага суду над былым палітвязням і праваабаронцам Леанідам Судаленкам. Новая крымінальная справа ў фармаце спецвытворчасці была ўзбуджаная ў лістападзе 2023 года. Леаніда абвінавачваюць па частках 1 і 2 арт. 361–4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.

    Леанід Судаленка праваабаронца палітзняволены

    Леанід Судаленка. Фота: Барыс Гарэцкі, БАЖ

    Па інфармацыі «Гомельскай Вясны», справу будзе разглядаць суддзя Анатоль Сотнікаў.

    Леанід Судаленка – вядомы праваабаронца, з’яўляўся кіраўніком Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Вясна».

    Быў затрыманы раніцай 18 студзеня 2021 г. па дарозе на офіс у межах крымінальнай справы, распачатай па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

    3 верасня 2021 г. у судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля распачаўся працэс. Суддзя Сяргей Салоўскі вынес пастанову, якой вырашыў праводзіць суд у закрытым пасяджэнні на працягу ўсяго разбіральніцтва. 3 лістапада 2021 Леаніда асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

    21 ліпеня 2023 года праваабаронца выйшаў на волю з ПК № 3, цалкам адбыўшы тэрмін і выехаў з краіны.

    «У калоніі дапамагаў іншым зняволеным, але непублічна, таемна». Інтэрв’ю Леаніда Судаленкі для БАЖ

    Каментуючы ўзбуджэнне спецвытворчасці Леанід Судаленка адзначаў, што як толькі 1 лістапада 2023 года супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу ў Гомельскім раённым СК, ён даслаў следчым паперу, дзе пазначыў, што праз рэпрэсіі быў вымушаны пакінуць краіну і пераехаць у Літву, і пакінуў ім свой літоўскі нумар мабільнага для сувязі. Аднак ніхто яму не адказаў: ні следчыя, ні адвакат, якога прызначыла дзяржава.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці